Гудзон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гудзон
англ. Hudson River
Характарыстыка
Даўжыня 492 км
Басейн 34 600 км²
Расход вады 210 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 44°06′24″ пн. ш. 73°56′09″ з. д.HGЯO
Вусце Верхняя Нью-Ёркская бухта
 • Каардынаты 40°36′00″ пн. ш. 74°02′31″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Верхняя Нью-Ёркская бухта

Краіна
physical
Гудзон
Гудзон
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гудзон (англ.: Hudson River) — рака на ўсходзе ЗША, якая адносіцца да басейна Атлантычнага акіяна. Даўжыня 492 км (па іншай ацэнцы 520 км), плошча басейна каля 34,6 тыс. км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака бярэ пачатак у Адзірандакскіх гарах, працякае ў асноўным па тэрыторыі штата Нью-Ёрк, у ніжнім цячэнні ўтварае шырокі эстуарый, які з’яўляецца мяжой паміж Нью-Ёркам і Нью-Джэрсі. Упадае ў бухту Лоўэры-Бі Атлантычнага акіяна.

Рака суднаходная ніжэй горада Трой, дзе ў яе ўпадае галоўны прыток — рака Магаўк. Гудзон злучаны з азёрамі Эры (Канал Эры), Антарыа і Шамплейн суднаходнымі каналамі, якія ўтвараюць водны шлях да ракі Св. Лаўрэнція. На Гудзоне стаяць гарады Трой, Олбані, Гудзон, Кінгстан, у вусце — Нью-Ёрк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гудзон зімой

Першым з еўрапейцаў у вусце Гудзона пабываў у 1524 г. італьянец Джавані да Веразана. У 1609 г. раку даследаваў англічанін Генры Хадсан, у гонар якога яна і была затым названая.

Цікавыя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

15-га студзеня 2009-га года на рацэ Гудзон Аэробус А-320 рэйса 1549 авіякампаніі US Airways здзейсніў аварыйную пасадку. Самалёт, які рухаўся рэйсам Нью-Ёрк - Шарлот (Паўночная Караліна), вылецеў з аэрапорта Ла-Гарден у 15:26 па нью-ёркскаму часу. Набіраючы вышыню, самалёт падняўся над Манхэтэнам і сутыкнуўся са зграяй птушак, у выніку чаго абодва рухавіка А-320 выйшлі з ладу. Улічваючы немагчымасць даляцець да аэрапорта і знаходжанне ўнізе аднаго з самых густанаселеных гарадоў свету, экіпаж прыняў рашэнне аб пасадцы самалёта на паверхню ракі. У выніку высокапрафесійных дзеянняў экіпажа ніхто з 146 пасажыраў і 5 членаў экіпажа не атрымаў цяжкіх раненняў, усе былі выратаваны. Гэта падзея атрымала ў СМІ назву «Цуд на Гудзоне».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]