Сродкі масавай інфармацыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі (СМІ) — сродак данясення інфармацыі (славеснай, гукавой, візуальнай) паводле прынцыпу шырокавяшчальнага каналу, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.

Да СМІ адносяцца:

З цягам часу разгляданне СМІ як «інфармуючых» адышло ў мінулае: у залежнасці ад вугла разглядання выкарыстоўваюцца эпітэты «забаўляльныя» і нават «фармуючыя» (грамадскае меркаванне). Развіццё механізму зваротнай сувязі, то бок наяўнасць фармальнай магчымасці ўплыву ці выказвання свайго меркавання з боку слухачоў, гледачоў і чытачоў надае СМІ характар не аднанакіраванай камунікацыі. У сувязі з тым СМІ ў сацыялогіі мянуюцца як «сродкі масавай камунікацыі».

Свабода сродкаў масавай інфармацыі ў той ці іншай краіне вымяраецца індэксам свабоды прэсы.