Гумарэска (літаратура)
Выгляд
Гумарэ́ска (ням.: Humoreske ад англ.: Humour — гумар) — невялікі вершаваны або празаічны твор жартаўлівага зместу.
У сюжэтнай аснове звычайна смешная прыгода, камічнае бытавое здарэнне, а аб’ект асмяяння — жыццёвая з’ява або загана ў чалавечым характары, якія не маюць адзнак сацыяльнай шкоднасці ці небяспечнасці.
Эмацыянальна-стылявым ладам наблтжаецца да анекдота, фабліо, фацэцыі.
У вершаваным выглядзе гумарэскі пісалі Сімяон Полацкі, А. С. Пушкін, Саша Чорны , У. У. Маякоўскі, празаічныя творы ў гэтым жанры пакінулі А. П. Чэхаў, Астап Вішня, М. М. Зошчанка, Рыгор Горын[1] і іншыя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).