Густаў Лундберг
Густаў Лундберг | |
---|---|
шведск.: Gustaf Lundberg | |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1695[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 сакавіка 1786[2][3][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў |
Жанр | партрэтны жывапіс[d] |
Мастацкі кірунак | ракако |
Заступнікі | Карл Густаў Тэсін[d] |
Уплыў | Давід фон Крафт, Гіяцынт Рыго, Нікаля дэ Ларжыльер, Жан-Франсуа дэ Труа[d] і Разальба Кар’ера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Густаў Лундберг (шведск.: Gustaf Lundberg; 17 жніўня 1695, Стакгольм — 18 сакавіка 1786, Стакгольм) — шведскі мастак-партрэтыст (працаваў у тэхніцы пастэлі), прадстаўнік ракако, атрымаў вядомасць, пражываючы ў Парыжы, а затым у — Стакгольме.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лундберг нарадзіўся ў Стакгольме 17 жніўня 1695 года, быў сынам каралеўскага кухара Густафа Лундберга і яго жонкі Сабіны Рыхтэр, у сям’і якой былі паспяховыя мастакі і ювеліры. Асірацеў у раннім узросце і быў выхаваны сваім дзядзькам, Фрэдрыкам Рыхтэрам, ювелірам; у 1712 годзе стаў чаляднікам жывапісца Давіда фон Крафта. Навучанне скончылася ў 1717 годзе, каб па парадзе настаўніка прадоўжыць сваю адукацыю ў Парыжы.
У Парыжы ён стаў вучнем Гіяцынта Рыго, Нікаля дэ Ларжыльера і гістарычнага жывапісца Жана-Франсуа дэ Труа.