Давід фон Крафт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давід фон Крафт
Дата нараджэння 1655[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1724(1724-09-20)[1][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Уплыў David Klöcker Ehrenstrahl[d][2]
Уплыў на Густаў Лундберг, Johann Harper[d], Georg Engelhard Schröder[d], Olof Arenius[d], Johan Starbus[d], Johan Henrik Schildt[d], Lydert Sautier[d], Bengt Swan[d] і Johan Spiegelberg[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Давід фон Крафт (швед. і ням.: David von Krafft; 1655, Гамбург — 20 верасня 1724, Стакгольм) — шведскі жывапісец нямецкага паходжання.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў запрошаны ў 1675 годзе ў Швецыю сваім дзядзькам і прыдворным мастаком Давідам Эрэнстралем і працаваў у яго майстэрні. Пры матэрыяльнай падтрымцы шведскай каралевы Ульрыкі Элеаноры правёў 10 гадоў у навучанні за мяжой, пры гэтым тры гады мастак падарожнічаў па Даніі, Германіі і Італіі. На працягу гэтых трох гадоў Дхерд Крафт стварыў партрэты дацкай каралеўскай сям’і. У Італіі наведаў Венецыю, Фларэнцыю і Рым, дзе яму пазіравала адракаваная ад пасаду каралева Швецыі Крысціна. Потым майстар пабываў у Балонню і ў Неапаль — а адтуль паехаў у Вену, дзе ён напісаў партрэт імператарскай сям’і. У Вене ж ён даведаўся пра смерць свайго дзядзькі ў Стакгольме. Д. Крафт вярнуўся ў Швецыю (праз Вюртэмберг, Швейцарыю, Парыж і Нідэрланды). У 1696 годзе ён стаў прыдворным мастаком караля Швецыі.

Першай жонкай мастака была Юстына Сафія Фрыдэнрайх, дзякуючы якой Д. Крафт увайшоў у кола давераных асоб каралеўскага дарадцы Іахіма фон Дзюбена (Старэйшага), што значна ўмацавала яго становішча пры двары. Другой жонкай Д. Крафта была ўдава Лізавета Шпэт. За заслугі перад каралеўскай сям’ёй у 1719 годзе жывапісец быў узведзены каралевай Ульрыкай Элеанорай у дваранскую годнасць. У 1720 годзе ён быў прызначаны палацавым інтэндантам.

Апроч партрэтаў членаў каралеўскай сям’і і прыдворных, Д. Крафт напісаў алтарную карціну для сабора ў Кальмары. Яго творы цяпер можна ўбачыць у многіх дзяржаўных зборах жывапісу ў Швецыі (Стакгольмскім нацыянальным музеі, Мальмёхусе, мастацкім музеі Гётэбарга, у замку Грыпсхальм.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #124020097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. а б в г д David Krafft, von — 1917.
  3. David von Krafft
  4. (unspecified title) Праверана 29 кастрычніка 2016.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.