Гётынген
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гё́тынген (ням.: Göttingen [ˈɡœtɪŋən]) — універсітэцкі горад на поўдні зямлі Ніжняя Саксонія ў Германіі. Пасля Гановера, Браўншвайга, Оснабрука і Ольдэнбурга Гётынген з’яўляецца пятым па велічыні горадам Ніжняй Саксоніі. З 1964 года былы свабодны (ням.: kreisfrei) горад уваходзіць у склад раёна Гётынген. З 1965 года колькасць насельніцтва горада перавышае 100 тысяч чалавек, з якіх прыкладна 20 % складаюць студэнты з усіх бакоў свету.