Браўншвайг
Горад
Браўншвайг
Braunschweig
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Браўншвайг (ням.: Braunschweig) — буйны горад у Паўночнай Германіі на паўднёвым усходзе федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Прыкладна 240 000 жыхароў, з’яўляецца другім па велічыні горадам Ніжняй Саксоніі.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Браўншвайг знаходзіцца ў паўночнай частцы Германіі, паміж паўночнай мяжой горнага масіва Гарц і пераходам да Паўночна-Германскай нізіны. Праз горад працякае рака Окер. На поўдні ўстаноўлена плаціна, такім чынам Окер акружае цэнтр горада з заходняга і ўсходняга бакоў (гэта было зроблена ў Сярэднія вякі для лепшай абароны горада) і затым аб’ядноўваецца ў адзін паток у паўднёва-заходняй частцы горада.
Плошча горада на 2006 год - 192 км², акружаная гарадской мяжой працягласцю 98 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 75 м. Цэнтр горада размяшчаецца на вышыні прыкладна 70 метраў над узроўнем мора; найвышэйшы пункт — Гейтэльдэр Берг (111 м).
Бліжэйшыя буйныя гарады: Вольфсбург, 35 км на паўночны ўсход, Гановер, 65 км на захад, Магдэбург, 90 км на ўсход, і Гётынген, 110 км на паўднёвы захад ад Браўншвайга.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1031 годзе; у 1227 годзе атрымаў гарадскія правы. З 1235 годзе, пасля распаду герцагства Саксонія, увайшоў у склад герцагства Браўншвайг-Люнебург. У XIII—XIV стст. быў буйным гандлёва-рамесным цэнтрам, уваходзіў у саюз ганзейскіх гарадоў. У 1753—1807 сталіца герцагства Браўншвайг-Вольфенбютэль. У 1806 годзе быў заняты французскімі войскамі Напалеона Банапарта, у 1807 годзе ўключаны ў склад каралеўства Вестфалія. Пасля завяршэння войнаў з напалеонаўскай Францыяй сталіца герцагства Браўншвайг (1813—1918). Пасля франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў увайшоў у склад Германскай імперыі.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Тэхнічны ўніверсітэт (1745), Вышэйшая дзяржаўная школа выяўленчых мастацтваў, Федэральны цэнтр фізіка-тэхнічных даследаванняў, Федэральны цэнтр біялагічых даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі, Інстытут Георга Экерта па вывучэнні падручнікаў , а таксама шматлікія спецыялізаваныя навучальныя ўстановы і даследчыя інстытуты, якія абслугоўваюць патрэбнасці германскай эканомікі. Дзяржаўны тэатр (1690) працуе на 3 пляцоўках: Нацыянальны тэатр, Малы тэатр, Тэатр для дзяцей і моладзі; лялечны тэатр. Праводзяцца міжнародныя фестывалі — тэатральны і танца.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
У структуры эканомікі Браўншвайг дамінуе сфера паслуг. Вядучая галіна прамысловасці — машынабудаванне; яго асноўныя кірункі — аўтабудаванне (буйны завод «Фольксваген АГ», спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія выпускаюць цяжкія грузавікі), вытворчасць офіснага абсталявання і абсталявання для харчовай прамысловасці, электратэхніка і электроніка, дакладная механіка і оптыка. Развіты таксама тэкстыльная і харчовая (цукровая, плодакансервавая) прамысловасць. Вытворчасць музычных інструментаў.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Бандунг, Інданезія (24 мая 1960)[3]
Бат, Вялікабрытанія (27 красавіка 1971)[4][5][6]
Казань, Расія (5 кастрычніка 1988)[7]
Кір’ят-Тывон[d], Ізраіль (2 чэрвеня 1986)[8]
Магдэбург, Германія (8 снежня 1987)[9][10]
Нім, Францыя (сакавік 1962)[11][12]
Омаха, ЗША (22 мая 1992)[13]
Сус, Туніс (5 верасня 1980)[14]
Чжухай[d], Кітай (1 чэрвеня 2011)[15][16]
Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]
- Герд Вінер, нямецкі мастак
- Карл Фрыдрых Гаус
- Леа фон Кёніг
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Тыль Уленшпігель (згодна з паданнем, нарадзіўся пад Браўншвайгам)
Помнік Карлу Фрыдрыху Гаўсу
Браўншвайгскі палац (зараз гандлёвы цэнтр) з буйнейшай у Еўропе квадрыгай
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Брауншвейг, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б SPD-Kandidat Kornblum wird Oberbürgermeister in Braunschweig — Norddeutscher Rundfunk, 2021. Праверана 15 мая 2022.
- ↑ http://www.kba.de/SharedDocs/Publikationen/DE/Presse/kfz_kennzeichenliste_faltblatt_pdf.pdf?__blob=publicationFile&v=37
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/bandung.php
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/bath.php
- ↑ https://mayorofbath.co.uk/twinning-associations/
- ↑ http://www.bath-braunschweigtwinningassociation.co.uk/
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/kasan.php
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/kiryat-tivon.php
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/magdeburg.php
- ↑ https://www.magdeburg.de/Start/B%C3%BCrger-Stadt/Stadt/St%C3%A4dtepartnerschaften/index.php?La=1&object=tx,37.11803.1&kat=&kuo=1&sub=0
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/nimes.php
- ↑ https://www.nimes.fr/mairie/jumelages/ville-jumelle-brunswick.html
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/omaha.php
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/sousse.php
- ↑ http://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/partner_freundschaftsstaedte_zhuhai.html
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/zhuhai.php