Гібралтарская скала
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/De_Zuilen_van_Hercules_Gibraltar_en_Ceuta.jpg/220px-De_Zuilen_van_Hercules_Gibraltar_en_Ceuta.jpg)
Гібралтарская скала (анг.: Rock of Gibraltar) — маналітная вапняковая скала вышынёй 426 метраў, размешчаная ў паўднёвай частцы Пірынейскага паўвострава, у Гібралтарскім праліве. Скала знаходзіцца на тэрыторыі Гібралтару, заморскай тэрыторыі Вялікабрытаніі. Вядомая як адзін з Геркулесавых слупоў, пра што сведчыць помнік у паўднёвай частцы скалы.