Г’ан (літара)
Выгляд
Г'ан, або Ган (груз. ღან, мрглавані: Ⴖ, нусхуры: ⴖ, мхедрулі: ღ, МФА: [ɣan]) — дваццаць трэцяя літара грузінскага алфавіту. У ізапсефіі мае значэнне «700». Беларускі адпаведнік — літара г ([ɣ]). Згодна з міжнародным стандартам ISO 9984 транслітаруецца як лацінскае ḡ.
-
Г'ан мхедрулі
-
Г'ан мрглавані
-
Г'ан нусхуры
У Юнікодзе:
- Ⴖ : U+10B6
- ღ : U+10E6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Г’ан (літара)