Грузінскае пісьмо
Выгляд
| Грузінскае пісьмо ქართული ანბანი | |
|---|---|
|
Прыклад грузінскага пісьма (надпіс «Дамцэрлоба / Пісьменнасць") |
|
| Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
| Мовы | картвельскія мовы |
| Гісторыя | |
| Дата стварэння | V стагоддзе[1] |
| Перыяд | V ст. н. э. - цяперашні час |
| Уласцівасці | |
| Напрамак пісьма | злева направа[d] |
| Знакаў | 38 |
| ISO 15924 | Geor |
Грузі́нскае пісьмо́ - алфавітнае пісьмо, якое выкарыстоўваецца некаторымі картвельскімі мовамі, у першую чаргу грузінскай, а таксама спарадычна мегрэльскай, сванскай і іншымі. Чытаецца злева направа. Сучасны грузінскі алфавіт складаецца з 33 літар; вялікія літары ў алфавіце адсутнічаюць, аднак у загалоўках і ў некаторых іншых выпадках усё слова можа быць напісана без верхніх і ніжніх вынасаў, як бы між двух паралельных ліній (гл. Ілюстрацыю) - такое напісанне служыць аналагам вялікіх літар у іншых алфавітах.

Грузінскае пісьмо мае нацыянальны статус культурнай спадчыны ў Грузіі і ў цяперашні час намінаваны на ўключэнне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of Language — Выдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, 1987. — С. 305. — ISBN 978-0-521-42443-1
- ↑ ქართული ანბანის სამი სახეობის ცოცხალ კულტურას არამატერიალური კულტურული მემკვიდრეობის ძეგლის სტატუსი მიენიჭა Архівавана 31 сакавіка 2022. Урад Грузіі (груз.)