Перайсці да зместу

Даа Дэ Цзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даа Дэ Цзін
вэньянь: 道德經
Выданне
Жанр свяшчэнныя пісанні[d]
Аўтар Лаа-Цзы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даа Дэ Цзін — асноватворная крыніца вучэння і адзін з выбітных помнікаў кітайскай думкі, які аказаў вялікі ўплыў на культуру Кітая і ўсяго свету. Асноўная ідэя гэтага твора — паняцце даа — трактуецца як натуральны парадак рэчаў, які не дапускае старонняга ўмяшання, «нябесная воля» ці «чысты нябыт». Спрэчкі пра змест кнігі і яе аўтара працягваюцца да гэтага часу.