Даг Халвар Нюландэр
Выгляд
Даг Халвар Нюландэр | |
---|---|
Род дзейнасці | юрыст, дыпламат |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1969[1] (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Маці | Gro Nylander[d] |
Месца працы |
Даг Халвар Нюландэр (нарв.: Dag Halvor Nylander) (1970) — нарвежскі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Універсітэт Осла.
З 2012 па 2016 гады працаваў спецыяльным пасланнікам Нарвегіі па мірнаму працэсу ў Калумбіі, дзе адыграў ключавую ролю ў перамовах паміж урадам Калумбіі і леварадыкальнай паўстанцкай арганізацыяй «Рэвалюцыйныя ўзброенныя сілы Калумбіі» (ФАРК), якія завяршыліся падпісаннем мірнага пагаднення.
З 27 лютага 2017 года асабісты прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па памежнаму канфлікту паміж Гаянай і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла[2].
У 2021 годзе выступаў у якасці пасрэдніка на перамовах у Мехіка паміж урадам Венесуэлы і апазіцыяй.
Зноскі
- ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Secretary-General Appoints Dag Halvor Nylander of Norway as Personal Representative on Border Controversy between Guyana, Venezuela (англ.). United Nations (27 лютага 2017). Праверана 15 жніўня 2021.