Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа (ФАРК)
ісп.: Fuerzas Armadas Revolucionarias de Colombia – Ejército del Pueblo
Лагатып
Лідар:

Тымалеан Хіменес[1]

Дата заснавання:

1964-2017

Ідэалогія:

Марксізм-ленінізм, баліварыянізм

Колькасць членаў:

8-9 тысяч[2]

Сайт:

farc-ep.co

Commons-logo.svg Revolutionary Armed Forces of Colombia на Вікісховішчы

Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа (ісп.: Fuerzas Armadas Revolucionarias de Colombia — Ejército del Pueblo), ФАРК (ісп.: FARC) — марксісцка-ленінісцкая калумбійская паўстанцкая арганізацыя. Частка краін, такіх як ЗША, Канада, краіны Еўрасаюза і большасць лацінаамерыканскіх краін лічаць FARC тэрарыстычнай арганізацыяй. Куба і Венесуэла лічаць такую класіфікацыю нясправядлівай і настойваюць, што гэта арганізацыя — партызанская ваенная сіла.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя была сфарміравана ў 1960-х гадах, як ваеннае крыло Камуністычнай партыі Калумбіі.[3] Хаця спачатку FARC сапраўды выступала, як партызанскае леварадыкальнае аб'яднанне, пазней у 1980-х пачала таксама займацца наркагандлем і выкраданнем закладнікаў. Такая супрацьпраўная дзейнасць супярэчыла шматлікім нормам, у тым ліку і Жэнеўскай канвенцыі. Такая практыка іх дзейнасці асуджалася таксама і камуністычнай партыяй, што прывяло да разрыву FARC з кампартыяй Калумбіі. У 1990-х была заснавана асобная Падпольная камуністычная партыя Калумбіі, якая з'яўляецца ідэалагічным крылом FARC.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Падраздзяленні FARC знаходзяцца па большай частцы ў паўднёваўсходніх правінцыях краіны, у джунглях падножжа Андаў, на каля 20 % тэрыторыі Калумбіі. Дакладных дадзеных аб колькасці арганізацыі не існуе — за рознымі адзнакамі колькасць байцоў вагаецца ад 8000 да 18000. З прыходам да ўлады ўрада прэзідэнта Альвара Урыбэ войскі Калумбіі пры тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ЗША вялі вельмі паспяховую кампанію супраць паўстанцаў. У сакавіку 2008 г. быў забіты другі па значнасці лідар арганізацыі. Па дадзеных ураду Калумбіі, у апошні час арганізацыі было нанесена шмат адчувальных удараў і яе колькасць паменшылася да каля 6000 чалавек.

Найбольшую ўвагу арганізацыя прыцягвае да сябе дзякуючы вялікай колькасці закладнікаў, якіх яна ўтрымлівае. Па колькасці выкрадзеных людзей FARC лідыруе ў Калумбіі. Закладнікаў бяруць пераважна для атрымання выкупу і як прылада ўплыву на ўрад краіны. Некалькі вядучых міжнародных арганізацый і палітыкаў, такіх як Уга Чавес спрабавалі ўгаварыць FARC вызваліць закладнікаў. Паўстанцы таксама прымаюць удзел у гандлі наркотыкамі і зброяй, пераважна для фінансавання сваёй дзейнасці. FARC таксама брала адказнасць за тэрарыстычныя акты, выбухі ў гарадох краіны і забойствы палітыкаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:РУСК-АН