Даклад Тагубы
Даклад Тагубы (англ.: Taguba Report) — сакрэтная ўнутраная справаздача арміі ЗША аб катаваннях зняволеных у турме Абу-Грэйб, складзены генерал-маёрам Антоніа Тагуба. У дакладзе выкладзены вынікі работы службы крымінальных расследаванняў арміі ЗША (CID) пад кіраўніцтвам палкоўніка Джэры Маселы. Было апытана каля 50 сведак, падазраваных і зняволеных. Следчыя выявілі мноства фатаграфій і відэазапісаў, на якіх адлюстраваны здзекі над зняволенымі ў кастрычніку—снежні 2003 года.
Антоніа Тагуба пісаў:
«Я выявіў, што наўмысныя злоўжыванні ў звароце з зняволенымі персаналам ваеннай паліцыі ўключалі ў сябе наступныя дзеянні:
- розныя збіцці зняволеных: пінк, аплявухі, удары нагамі па аголеным ступням;
- фатаграфаванне і відэаздымкі аголеных зняволеных мужчынскага і жаночага полу;
- гвалтоўнае памяшканне зняволеных у розныя паставы, якія імітуюць палавы акт для фатаграфавання;
- прымус зняволеных да таго, каб яны здымалі з сябе вопратку і знаходзіліся голымі некалькі дзён запар;
- прымус зняволеных мужчынскага полу да нашэння жаночай ніжняй бялізны;
- прымус груп зняволеных мужчынскага полу да мастурбацыі, у той час як іх фатаграфавалі і здымалі на відэа;
- аголеных зняволеных мужчынскага полу звальвалі ў кучу і потым скакалі па іх;
- аголенага зняволенага з надзетым на галаву пакетам змяшчалі на ўпаковачную скрыню, падлучыўшы да пальцаў яго рук і ног і да пеніса драты для сімуляцыі катаванняў электрашокам;
- прымацоўвалі ланцуг для сабакі да нашыйніка на шыі аголенага зняволенага, жанчына-ахоўнік трымала яго пры гэтым за ланцуг і пазіравала для фатаграфіі;
- ахоўнік здзяйсняў палавы акт са зняволенай;
- нацкоўвалі ваенных сабак (без наморднікаў) на зняволеных, каб іх запалохаць, па меншай меры ў адным выпадку зняволены сур’ёзна пацярпеў ад укусаў.»
Тагуба адзначаў, што стварэнне такіх умоў утрымання было патрабаваннем ваеннай разведкі і іншых федэральных органаў для правядзення допытаў.
Часопіс Time пісаў, што служачым Пентагона было забаронена чытаць даклад Тагубы. Таксама забаранялася абмяркоўваць тэму з сябрамі і членамі сям’і[1].
Зноскі
- ↑ Walt V. Military Personnel: Don't Read This! Архівавана 17 жніўня 2013. // Time, May. 08, 2004
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст даклада (англ.)
- Вытрымкі з дакладу (руск.)