Пеніс чалавека
Пеніс чалавека | |
---|---|
Імя | ꠛꠑꠁ |
Ёсць у таксона | H. sapiens |
Лімфадрэнаж | Superficial inguinal lymph nodes[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | dorsal artery of the penis[d] |
Венозны адток | superficial dorsal veins of the penis[d] |
Злучаецца з | |
Гамалагічна ў іншага полу | human clitoris[d] |
Equivalent in higher rank taxon | пеніс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палавы член, пеніс, чэляс[1] (лац.: pénis, грэч. Φάλλος phállos) — адзін з вонкавых палавых органаў рэпрадуктыўнай сістэмы мужчыны. Служыць для вывядзення мачы з мачавога пухіра, выкіду спермы, а таксама служыць як капулятыўны орган.
Анатомія
[правіць | правіць зыходнік]Будова
[правіць | правіць зыходнік]У пенісе адрозніваюць корань (лац.: rádix pénis), цела, або ствол, (лац.: córpus pénis) і галоўку (лац.: glans pénis). Ствол палавога члена ўтвораны дзвюма пячорыстымі і адным губкавым целамі.
пячорыстае і губкавае целы складаюцца з шчыльнай бялковай абалонкі, ад якое ўнутр адыходзяць шматлікія перакладзіны — трабекулы, прамежкі паміж якімі і ўтвараюць «пячоры», або лакуны (лац.: cavérnae).
Галоўка пеніса пакрыта тонкай скурай з вялікай колькасцю залозак, якія выпрацоўваюць смегму. Галоўка, як і цела пеніса, утрымлівае мноства лакун, якія пры палавым узбуджэнні напаўняюцца крывёю. Акрамя таго, на ім маецца вялікая колькасць нервовых канчаткаў, што робіць яго найбольш адчувальнай часткай пеніса.
Звонку галоўка пеніса пакрытая тонкай скурай — крайняй плоццю, што пераходзіць у скуру лабка ўверсе і ў скуру машонкі ўнізе. На скуры ніжняй паверхні палавога члена маецца шво, якое ззаду працягваецца на скуру машонкі і пахвіны.
Крайняя плоць у чалавека, як правіла, рухомая настолькі, што цалкам можа быць аголена галоўка пеніса. Аднак, яе рухомасць вызначаецца ўзростам чалавека. Немагчымасць агалення галоўкі пеніса ў дарослага мужчыны з'яўляецца захворваннем, якое носіць назву фімоз. Ва ўзросце 6 месяцаў галоўка пеніса адкрываецца ў 20 % хлопчыкаў, а ва ўзросце 3 гадоў крайняя плоць добра ссоўваецца і дазваляе агаліць галоўка пеніса пеніса ў 90 % хлопчыкаў. У сувязі з гэтым не рэкамендуецца выконваць абразанне з-за немагчымасці агалення галоўкі (фімозу) у дзяцей да 3-х гадоў. Выключэнне складаюць выпадкі выяўленага запалення галоўкі пеніса (баланіт), а таксама складанага мочаспускання і ўскладненняў, якія ўзнікаюць пасля гэтага. Тады ўжо аперацыя рэкамендуецца ў любым узросце.
У пярэднім аддзеле цела пеніса скура ўтварае скуравую зморшчыну — крайнюю плоць (лац.: prepútium pénis), якая поўнасцю або часткова пакрывае галоўку. Крайняя плоць, калі яна цалкам пакрывае галоўку, звычайна лёгка зрушваецца назад, агаляючы яе. На задняй паверхні палавога члена крайняя плоць злучаецца з галоўкай падоўжнай зморшчынай, званай аброццю (лац.: frenulum praeputii). Паміж галоўкай і крайняй плоццю маецца шчылінападобная (прэпуцыяльная) паражніна, якая канчаткова фармуецца да двухгадовага ўзросту дзіцяці. У прэпуцыяльным мяшку звычайна запасаецца смегма.
У некаторых мужчын з-за вельмі вузкае адтуліны крайняе плоці агаленне галоўкі з'яўляецца складаным альбо наогул немагчымае. Гэтакі стан завецца фімозам і патрабуе абавязковага лекавання. У маленькіх дзяцей (да 2-3 гадоў) фімоз носіць фізіялагічны характар і, як правіла, не патрабуе лекавання.
Кровазабеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кровазабеспячэнне пеніса ажыццяўляецца праз глыбокую і дарсальную артэрыі палавога члена (aa. profúnda et dorsális pénis), якія з'яўляюцца галінамі ўнутранае палавое артэрыі (a. pudénda intérna).
Вянозная кроў ад палавога члена адцякае па глыбокай дарсальнай вене (v. profúnda dorsális pénis) у пузырнае вянознае сплаценне (pléxus venósus vesicális) і па глыбокіх венах пеніса (vv. profúndae pénis) ва ўнутраную палавую вену (v. intérna pudénda).
Памеры
[правіць | правіць зыходнік]Памер пеніса пры нараджэнні
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя даўжыня расцягнутага пеніса пры нараджэнні складае прыблізна 4 см (1,6 цалі), у 90 % нованароджаных хлопчыкаў будзе паміж 2,4 і 5,5 см (0,9 і 2,2 цалі). Абмежаваны рост палавога члена адбываецца ў прамежак паміж нараджэннем і пяццю гадамі, а паміж пяццю гадамі і палавым пасапяваннем назіраецца зусім невялікі рост. Сярэдні памер пеніса ў пачатку палавога пасапявання роўны 6 см (2,4 цалі), пры дасягненні дарослага памеру на працягу наступных гадоў.
Памер пеніса падлеткаў
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку палавога пасапявання памер пеніса і яго форма змяняюцца вельмі няшмат. Пачынаецца гэты перыяд у кожнага па-рознаму: у некаторых раней, у некаторых крыху пазней. У прыведзенай ніжэй табліцы ўказаныя памеры (даўжыня) палавога члена ў спакойным стане ў залежнасці ад узросту і росту:
Узрост | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
Рост (см) | 142
±6 |
147
±7 |
152
±8 |
160
±8 |
167
±8 |
171
±8 |
173
±6 |
175
±6 |
Даўжыня ў спакойным стане | 4
±1 |
5
±1 |
6
±1 |
7
±1 |
7
±1 |
8
±1,5 |
9
±1,5 |
10
±1,5 |
Памер эрэкцыянаванага пеніса ў падлеткаў у залежнасці ад узросту:
Узрост | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
Даўжыня пры эрэкцыі (см) | 9,7 | 12,7 | 15,0 | 15,3 | 16,1 | 16,5 | 16,0 | 16,0 |
Памер палавога члена пры старэнні
[правіць | правіць зыходнік]Існуе меркаванне, што памер пеніса памяншаецца з узростам мужчыны. «Асобныя даследаванні паказалі, што памер палавога члена меншы ў больш старэйшых мужчын, але Вілі і Эрдлі, калі супаставілі вынікі розных даследаванняў (за перыяд большы за 60 гадоў), не адзначылі агульнага адрознення.»
Таўшчыня і акружына палавога члена мужчыны ў стане эрэкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Пеніс у абхопе — гэта вымярэнне акружыны палавога члена ў стане поўнай эрэкцыі. З варыяцыямі гэта цытуюць як сярэдняе трох вымярэнняў: адразу ніжэй галоўкі, у сярэдзіне цела і ля кораня пеніса.
Эрэкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Даўней лічылася, што пры юрлівасці чэляс цвярдзее, паколькі ён надзімаецца паветрам[2]. Насамрэч, пры палавой юрлівасці прыток артэрыяльнай крыві да чэляса павялічваецца, а вянозны адток памяншаецца, з прычыны чаго каверны чэляса запаўняюцца крывёй, і ён павялічваецца ў аб'ёме ў 2-8 разы, становячыся пры гэтым пругкім — так настае эрэкцыя.
Падтрыманне эрэкцыі забяспечваецца памяншэннем вянознага адтоку, якому спрыяюць скарачэнне асобых цягліц (mm. ischiocavernósi — сядалішчна-пячорыстыя цягліцы), якія размяшчаюцца ў кораня чэляса. Па канчатку юрлівасці цягліцы паслабляюцца і кроў, якая запаўняла каверны чэляса, лёгка адцякае, пасля чаго ён памяншаецца да звычайных памераў і становіцца мяккім.
Галоўка чэляса пры эрэкцыі заўсёды застаецца меней пругкай і больш эластычнай у параўнанні з яго целам, што прадухіляе траўматызацыю жаночых палавых органаў.
Зноскі
- ↑ Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский. С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева, П. И. Лобко. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с.
- ↑ Мужское достоинство (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Пеніс чалавека на Вікісховішчы |