Даліна Коа
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/Rock_Art_Foz_Coa_01.jpg/220px-Rock_Art_Foz_Coa_01.jpg)
Археалагічны парк даліны Коа — археалагічны комплекс з наскальнымі выявамі, якія адносяцца да перыяду ад палеаліту да неаліту (галоўным чынам прадстаўлена салютрэйская культура). Выявы былі адкрыты ў 1992 годзе ў наваколлях горада Віла-Нова-ды-Фош-Коа на паўночным усходзе Партугаліі. У 1998 годзе петрогліфы ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
На выявах прадстаўлены разнастайныя жывёлы — коні, козы, а таксама вымерлыя, напрыклад, тур. Найбольш раннія з іх датуюцца 20 тысячагоддзем да н.э.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 866 рус. • англ. • фр. |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даліна Коа