Дама з Эльчэ
| ||
Дама з Эльчэ. IV стагоддзе да н.э. | ||
Матэрыял | Камень | |
---|---|---|
Нацыянальны археалагічны музей, Мадрыд | ||
(інв. 1/10/1971) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дáма з Э́льчэ (ісп.: Dama de Elche, катал.: Dama d'Elx) — самы значны помнік іберыйскага (старажытнаіспанскага) мастацтва, быў выяўлены 4 жніўня 1897 года ў прыватных уладаннях каля Эльчэ (горад у іспанскай правінцыі Алікантэ). У лічаныя тыдні скульптура была прададзена французскаму калекцыянеру і вывезена ў Парыж, дзе яе дэманстрацыя ў Луўры стварыла грандыёзную сенсацыю і адкрыла для вучоных дагэтуль невядомую старонку антычнага мастацтва.
У 1941 годзе рэжым Вішы ў якасці жэсту добрай волі перадаў экспанат іспанскаму дыктатару Франка, які загадаў змясціць яго ў мадрыдскім музеі Прада. У наш час скульптура, нароўні са скульптурай Дамы з Басы (en), экспануецца ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Мадрыдзе. У Валенсіі дзейнічае фонд, які выступае за яе вяртанне ў Эльчэ.
Статуя, датаваная IV стагоддзем да н.э., уяўляе сабою каменны паліхромны бюст жанчыны (хоць апошняе спрэчна) у багатым уборы і з незвычайна складанай прычоскай. Адтуліна, якая знаходзіцца ззаду, сведчыць, што аб’ект мог выкарыстоўвацца ў якасці пахавальнай урны. Даволі тонкае разуменне канонаў эліністычнай скульптуры дазволіла некаторым даследчыкам выказаць здагадку, што скульптар прайшоў навучанне ў адной з грэчаскіх калоній Заходняга Міжземнамор’я. Паводле іншага пункта гледжання, у помніку знайшлі адлюстраванне прынцыпы пунічнага мастацтва, а намаляваная жанчына — не хто іншая як фінікійская багіня Астарта.
У 1995 годзе высунута гіпотэза, паводле якой Дама з Эльчэ — падробка, вырабленая пад уплывам мадэрну каля таго часу, калі яна была выяўлена[1]. Аднак гэта тэорыя не заваявала агульнага прызнання. Праведзены ў 2005 годзе тэхнічны аналіз пакрыцця, каменя і рэштак пігмента статуі паказаў старажытную дату і адпаведнасць іншым вядомым помнікам іберыйскай скульптуры[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Рэцэнзія на працу, якая даказвае падробленасць статуі
- ↑ M. P. Luxán, J. L. Prada, F. Dorrego, 2005, «Dama de Elche: pigments, surface coating and stone of the sculpture», Materials and structures, 38(277), pp. 419—424. [1](недаступная спасылка) Гл. таксама [2](недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дама з Эльчэ
- Монгайт А. Л. Археология Западной Европы. — С. 305. Архівавана 25 кастрычніка 2007.