Данецкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стуса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данецкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стуса
(ДонНУ)
укр.: Донецький національний університет імені Василя Стуса
Арыгінальная назва укр.: Донецький національний університет імені Василя Стуса
Заснаваны 15 ліпеня 1937
Рэктар Раман Фёдаравіч Грынюк, доктар юрыдычных навук, прафесар
Студэнты 15 210 і 13 500
Дактары 75
Прафесары 89
Размяшчэнне Данецк (да 2014)
Вінніца (з 2014 у эвакуацыі)
Юрыдычны адрас Украіна, м. Вінніца, вул. 600-годдзя, 21
Сайт donnu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данецкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стуса (укр.: Донецький національний університет імені Василя Стуса) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, да пачатку вайны на ўсходзе Украіны размяшчаўся ў Данецку, цяпер - у Вінніцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1937 г. у горадзе Сталіна (цяпер Данецк) быў створаны Сталінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. 1 верасня 1937 года да заняткаў у інстытуце прыступілі 138 першакурснікаў па спецыяльнасцях «Гісторыя» і «Мова і літаратура». У верасні 1941 года ў інстытуце вучыўся 881 студэнт , працавала 6 кафедраў, заняткі вялі 65 выкладчыкаў, дзейнічалі 7 вучэбна-метадычных кабінетаў, бібліятэка, спартзала. У чэрвені 1941 годзе дыпломы педагогаў атрымалі 243 выпускніка. Усяго за даваенныя гады інстытут разам з настаўніцкім інстытутам, які працаваў пры ім, выпусцілі 682 настаўнікаў.

12 кастрычніка 1941 года два вагоны з людзьмі, маёмасцю і дакументамі інстытута былі прычэпленымі да цягніка, які адправіўся на усход — у эвакуацыю. Праз 48 сутак ён прыбыў ў г. Кунгур. Пасля санапрацоўкі студэнты і выкладчыкі былі адпраўленыя далей да м. Молатаў (Перм). 11 снежня загадам Народнага камісарыята асветы інстытут спыніў дзейнасць да заканчэння вайны.

Перапынак у працы педінстытута доўжылася 2 гады і 14 дзён. 15 снежня 1943 года, пасля выгнання нямецкіх акупантаў з Украіны, была прынята пастанова Савета Народных Камісараў УССР і ЦК кампартыі Украіны аб аднаўленні дзейнасці інстытута. Аблвыканкам выдзеліў яму чацвёрты паверх данецкай сярэдняй школы №3. Навучальны працэс забяспечвалі 15 выкладчыкаў, сярод іх з даваеннага выкладчыцкага складу Ф.С. Гарчэвіч, Ю.Ф. Грыцай, Г.І. Львоўская, Я.С. Мірашнічэнка, Н.А Малдаўская, Г.І. Рыхтэр. Абавязкі дырэктара ў 1944 годзе выконваў матэматык Якаў Сямёнавіч Мірашнічэнка. Аднавіў працу фізіка-матэматычны факультэт, створаны яшчэ ў 1941 годзе. У 1945 годзе інстытут пераехаў у будынак школы № 18 (вул. Чалюскінцаў, 49). У вольны ад заняткаў час будынак рамантаваўся сіламі студэнтаў і выкладчыкаў. Праца ў цесным, непрыстасаваным для заняткаў памяшканні доўжылася шэсць гадоў. 18 сакавіка 1950 года інстытут атрымаў навучальны корпус плошчай 5 тыс. квадратных метраў, рэканструяваны з памяшкання школы №37 па адрасе вул. Універсітэцкая, 18. Скончана таксама будаўніцтва інтэрната, дзе размясцілася каля 400 студэнтаў.

Да 2014 года Данецкі нацыянальны ўніверсітэт з'яўляўся адной з найбуйнейшых ва Украіне вышэйшай навучальнай установай па колькасці студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання.

Гісторыя пасля пачатку вайны на ўсходзе Украіны[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2014 праз вайну Міністэрства адукацыі і навукі паведаміла аб эвакуацыі ўніверсітэта з Данецка ў Вінніцу. 3 лістапада 2014 г. універсітэт пачаў у Вінніцы навучальны год. Аднак частка выкладчыкаў вырашыла застацца на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецка і ажыццяўляць адукацыйную і навуковую дзейнаць як вну самапрагалошанай Данецкай Народнай Рэспублікі. У адказ Міністэрства адукацыі і навукі Украіны выступіла з ініцыятывай пазбавіць выкладчыкаў, якія адмовяцца ад эвакуацыі, усіх навуковых ступеней і званняў, прысвоеных ім ВАК Украіны.

28 мая 2015 ДанНУ ў Вінніцы адзначыў 50-годдзе з дня арганізацыі універсітэта на базе педагагічнага інстытута.

4 ліпеня 2015 г. адбылася першая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам ДанНУ ў Вінніцы.

Па словах рэктара універсітэта Рамана Грынюка, калі над Данецкам зноў замаячыць ўкраінскі сцяг і будуць створаныя перадумовы для вяртання вну дадому, у Вінніцы абавязкова застанецца філіял універсітэта.

У 2015 за значныя заслугі ў зацвярджэнні і прасоўванні свабоды Атлантычны Савет ўзнагародзіў універсітэт Прэміяй свабоды (англ. Freedom Award) разам з такімі асобамі, як Карл Більт, Агнешка Холанд, Барыс Нямцоў (пасмяротна) і Надзея Саўчанка.

У 2016 Данецкаму нацыянальнаму ўніверсітэту прысвоена імя яго вядомага выпускніка, ўкраінскага паэта і дысідэнта Васіля Стуса.