Перайсці да зместу

Дарослы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даро́слычалавек, які дасягнуў пэўнага ўзросту, і ў дачыненні якога ёсць падставы меркаваць, што ён валодае цялеснай і ментальнай сталасцю. Дарослы індывід мае тыя неабходныя веды і ўменні, якія дазваляюць яму прымаць рашэнні, важныя на яго жыццёвым шляху.

У параўнанні з падлеткамі, дарослыя надзеленыя большымі правамі і большай адказнасцю. Як правіла, дарослыя ў стане самі сябе забяспечваць. Уваходжанне ў дарослы век, у залежнасці ад заканадаўства, суправаджаецца атрыманнем такіх правоў, як кіраванне аўтамабілем, ужыванне алкаголю, паленне, самастойны выезд за мяжу, удзел у палітычнай жыцці (атрыманне правоў абіраць і быць абраным), палавыя адносіны і шлюб.