Джанмарка Тамберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джанмарка Тамберы
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Мянушкі Half-shave і Gimbo
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1992(1992-06-01)[1] (31 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 192 см[4]
Вага 77 кг[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джанмарка Тамберы (італ.: Gianmarco Tamberi; нар. 1 чэрвеня 1992, Чывітанова-Марке, Марке) — італьянскі лёгкаатлет, скакун у вышыню. Алімпійскі чэмпіён 2020, чэмпіён свету 2023.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў камуне Чывітанова-Марке. Яго бацька Марка Тамберы ў мінулым таксама быў скакуном у вышыню, на Алімпіядзе 1980 гады заняў 15-е месца. Да прыходу ў лёгкую атлетыку ў 2009 годзе займаўся баскетболам, дзе гуляў за каманду Stamura Basket Ancon. У Джанмарка ёсць старэйшы брат Джанлука Тамберы, які займаўся кіданнем дзіды.

Нароўні з Мутазам Эса Баршымам стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Упершыню ў гісторыі ў спаборніцтвах па скачках у вышыню на Алімпійскіх гульнях чэмпіёнамі сталі два спартсмены.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]