Джон Брэтбі
Джон Брэтбі | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 ліпеня 1992[2][3][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jean Cooke[d] |
Альма-матар | |
Член у |
Джон Рэндал Брэтбі (англ.: John Randall Bratby, 19 ліпеня 1928—20 ліпеня 1992) — брытанскі, англійскі мастак і пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў мастацкага напрамку 1950—1960-х гадоў, вядомага як Школа кухоннай мыйкі (англ.: Kitchen Sink School).
Джон Рэндал Брэтбі нарадзіўся ў 1928 годзе ва Уімблдане, прыгарадзе Лондана. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі з 1951 па 1954 год вучыўся ў Каралеўскім каледжы мастацтваў. Наступныя тры гады працаваў цьютарам пры гэтай адукацыйнай установе. У гэты перыяд ён уславіўся сваімі інтэрпрэтацыямі прац Уолтара Сікерта перыяду творчага аб’яднання Кэмдэн Таўн. У сваіх жа карцінах, досыць тыповых для экспрэсіянізму, Брэтбі часта звяртаўся як да напісання партрэтаў сваіх блізкіх, так і стварэння вобразаў самых простых прадметаў паўсядзённага побыту кухняў, ванных і туалетных пакояў. Неўзабаве пасля апублікавання ў 1954 годзе артыкула-рэцэнзіі на яго працы з загалоўкам «Рэалізм кухоннай мыйкі» (англ.: kitchen sink realism), ён мімаволі даў назву цэламу мастацкаму напрамку не толькі ў выяўленчым мастацтве, але і ў драматургіі, тэатры, кіно. У 1958 годзе яго творы былі выкарыстаны ў якасці калекцыі выдуманага мастака Джымсана з фільма «Вуснамі мастака».
З павелічэннем папулярнасці поп-арта запатрабаванасць творчасці Джона Брэтбі значна знізілася, аднак некаторыя прыхільнікі, сярод якіх, напрыклад, Пол Макартні, працягвалі калекцыянаваць яго карціны. У 1971 годзе Джон Брэтбі быў абраны членам Каралеўскай акадэміі мастацтваў. У 1960—1970-х гадах шмат працаваў над партрэтамі знакамітасцей, пазней серыя гэтых работ была названа «Зала славы» (англ. Hall of Fame). У 1980-х гадах захапіўся гарадскімі краявідамі.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б John Randall Bratby — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ John Randall Bratby // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Kingston University secures Heritage Lottery Fund support for major project marking 140 years of Kingston School of Art