Перайсці да зместу

Джон Генры Твахтман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Генры Твахтман
англ.: John Henry Twachtman
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 жніўня 1853(1853-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1902(1902-08-08)[3][4][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Член у
Сайт johnhenrytwachtman.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Генры Твахтман (англ.: John Henry Twachtman; 4 жніўня 1853, Цынцынаты — 8 жніўня 1902, Глостэр, Масачусетс) — амерыканскі мастак, працаваў у жанрах таналізму і імпрэсіянізму.

Твахтман пачаў вывучаць жывапіс пад кіраўніцтвам Фрэнка Дзювенека. У 1875 годзе ён, як і іншыя маладыя амерыканскія мастакі, з’яжджае для працягу адукацыі ў Еўропу. Вучыўся ў Мюнхенскай Акадэміі прыгожых мастацтваў, затым жыў у Венецыі. Пісаў пераважна пейзажы.

Пасля нядоўгага знаходжання ў ЗША мастак ізноў прыязджае ў Еўропу. Ён працягвае сваё навучанне ў Парыжы (у 1883—85 гадах). Тут навострываецца майстэрства Твахтмана, валоданне колерам з усімі яго адценнямі. У 1886 г. майстар вяртаецца на радзіму і жыве на ферме каля Грынвіча ў штаце Канектыкут. Сама ферма, яе дом, сад і агарод неаднаразова адлюстраваны ў пейзажных палотнах Твахтмана, на якіх мастак стварае свой індывідуальны, імпрэсіянісцкі стыль.

З 1889 года і да самай смерці Твахтман выкладаў жывапіс на курсах Мастацкай Студэнцкай лігі. Уваходзіў у створаную ў 1897 годзе ў Нью-Ёрку імпрэсіянісцкую групу Дзесяць амерыканскіх мастакоў.

Памёр 8 жніўня 1902 года ў Глостэры. Пахаваны на гарадскіх могілках Oak Grove Cemetery.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. John Henry Twachtman // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Henry Twachtman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. John Henry Twachtman // Brockhaus Enzyklopädie