Джон Кункел Смол
Выгляд
Джон Кункел Смол | |
---|---|
англ.: John Kunkel Small | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1938 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | куратар, батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, батанічны калекцыянер |
Навуковая сфера | Батаніка |
Месца працы | |
Вядомы як | даследчык флоры ЗША |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Small».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Джон Кункел Смол (англ.: John Kunkel Small) (31 студзеня 1869, Харысбург, Пенсільванія — 20 студзеня 1938, Манхэтэн, ЗША) — батанік і таксонаміст з ЗША, які спецыялізаваўся на флоры сваёй краіны, асабліва Фларыды[1].
Смол з’яўляўся першым куратарам Музея Батанічнага саду Нью-Ёрка з 1898 па 1906 год, пасля чаго быў прызначаны дырэктарам, дзе працаваў да свайго сыходу на пенсію ў 1934 годзе. Смол быў піянерам у пытаннях аховы прыроды, доказам чаго была яго кніга From Eden to Sahara: Florida’s Tragedy, якая заахвоціла стварыць Нацыянальны парк Эверглейдс.
З 1927 па 1931 год ён працаваў з Томасам Эдысанам над вытворчасцю гумы з раслін, ажыццяўляючы палявую працу ў Фларыдзе, а скрыжоўванне ў лабараторыях Нью-Ёркскага батанічнага сада.
Зноскі
- ↑ John Kunkel Small Records Архівавана 13 ліпеня 2010.