Джон Сел Котмен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Сел Котмен
англ.: John Sell Cotman
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 мая 1782(1782-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1842(1842-07-24)[1][2][…] (60 гадоў) ці 28 ліпеня 1842(1842-07-28)[4] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці John Joseph Cotman[d] і Miles Edmund Cotman[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, майстар афорту, выдавец, графік
Жанр марына
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Сел Котмен (Котман) (англ.: John Sell Cotman; 16 мая 1782, Норыдж — 24 ліпеня 1842, Лондан) — англійскі мастак і графік рамантычнага напрамку.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дж. С. Котмен нарадзіўся ў графстве Норфалк на ўсходзе Англіі, у сям’і гандляра тканінамі. У юнацтве вывучаў жывапіс у майстэрні мастака Томаса Гёрціна. У 1800 годзе прайшла першая персанальная выстава яго прац у Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Лондане. Будучы пераважна пейзажыстам і марыністам, Дж. Котмен здзяйсняў шматлікія вандраванні па ўсёй Вялікабрытаніі, робячы замалёўкі для сваіх палотнаў. У 1817-20 гадах ён тройчы выязджаў у Нармандыю; гэтыя паездкі аказалі вялікі ўплыў на творчасць майстра. У 1822 годзе Дж. Котмен выпусціў альбомы эскізаў, створаных у гэтых вандроўках у Францыю. У 1825 годзе ён уступіў у «Таварыства мастакоў-акварэлістаў» (англ.: Society of Painters in Water-colours, пазней — «Каралеўскае таварыства акварэлістаў», Royal Watercolour Society). Займаўся педагагічнай дзейнасцю, выкладаў малюнак першапачаткова ў родным Норыджы, а затым у лонданскім «Каралеўскім каледжы» (англ. King’s College); у 1834 годзе Котмена абралі прафесарам гэтага каледжа.

Дж. Котмен вядомы як таленавіты графік, малявальшчык і акварэліст, працы якога па мастацтве светлавога пераходу ў фарбах блізкія да японскай каляровай ксілаграфіі і шмат у чым з’яўляюцца папярэднікамі твораў стылю мадэрн пачатку XX стагоддзі. Мастацкія працы Дж. Котмена можна ўбачыць у шэрагу вядучых музеяў Вялікабрытаніі, у тым ліку ў Брытанскім музеі.

У 1809 годзе мастак узяў шлюб з Эн Майлс, ад якой меў чатырох сыноў і дачку.

Зноскі