Джон Эдвард Хёрбст
Джон Эдвард Хёрбст | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: John Edward Herbst | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Carlos Pascual[d] | ||||||
Пераемнік | William B. Taylor, Jr.[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Edward Abington Jr.[d] | ||||||
Пераемнік | Ronald L. Schlicher[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 жніўня 1952 (71 год)
|
||||||
Веравызнанне | Руская праваслаўная царква за мяжой[1] і праваслаўе[2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Эдвард Хёрбст (англ.: John Edward Herbst; 12 жніўня 1952, Роквіл-Сентэр, Нью-Ёрк) — амерыканскі дыпламат; пасол ЗША ва Узбекістане (2000—2003) і пасол ЗША ва Украіне (2003—2006). У 2006 годзе дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс прызначыла Джона Хёрбста каардынатарам Упраўлення рэканструкцыі і стабілізацыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў ступень бакалаўра навук у галіне дыпламатычнай службы ў Школе дыпламатычнай службы Джорджтаўнскага ўніверсітэта ў 1974 годзе і ступень магістра мастацтваў у галіне права і дыпламатыі ў Флетчараўскай школе права і дыпламатыі пры Універсітэце Тафтса (Медфард, Масачусетс) у 1978 годзе. Таксама навучаўся ў Школе перспектыўных міжнародных даследаванняў у Балонні, Італія, пры Універсітэце Джонса Хопкінса.
Паступіў дыпламатычную службу ў 1979 годзе. Працаваў палітычным дарадцам у амерыканскіх пасольствах у Тэль-Авіве, Маскве і Эр-Рыядзе. Ён таксама працаваў дырэктарам па рэгіянальных пытаннях у Блізкаўсходнім бюро Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, дырэктарам Упраўлення Незалежных Дзяржаў і па справах Садружнасці, першым намеснікам пасла па асобых даручэннях для новых незалежных дзяржаў. У 1997—2000 гадах працаваў Генеральным консулам ЗША ў Іерусаліме.
Зноскі