Джорджтаўнскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Джорджтаўнскі ўніверсітэт
Georgetown University Logotype.svg
Healy Hall Georgetown University.jpg
Заснаваны 23 студзеня 1789
Студэнты 17 500
Сайт georgetown.edu(англ.) [1]
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Джорджтаўнскі ўніверсітэт (англ.: Georgetown University) — каталіцкі (езуіцкі) прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Вашынгтоне (раён Джорджтаўн).

Заснаваны ў 1789 годзе каталіцкім біскупам Джонам Кэралам як езуіцкі каледж (калегіум), сёння ён найстарэйшы ўніверсітэт каталіцкай кангрэгацыі на тэрыторыі ЗША. У 1814 годзе калегіум пераўтвораны ва ўніверсітэт. 9-м яго прэзідэнтам (рэктарам) і 1-м прэзідэнтам навучальнай установы ў статусе ўніверсітэта быў італьянец Джавані Антоніа Грасі (1812—1817) — адзін з «беларускіх» езуітаў, які ў 1802—1804 гадах вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2].

Школа права ўніверсітэта Джорджтаўна знаходзіцца ў цэнтральным раёне Вашынгтона. Джорджтаўнскі ўніверсітэт мае філіялы ў Італіі, Турцыі і Катары. Універсітэт на пачатку 2000-х гадоў навучаў каля 7500 студэнтаў бакалаўрыяту і больш за 10000 аспірантаў (магістратуры і дактарантуры). Выпускнікі ўніверсітэта вядомыя ў многіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця, культуры і спорту. Сярод іх — 12 кіраўнікоў дзяржаў (у тым ліку былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і прэзідэнта Філіпін Глорыя Макапагал-Ароя), 23 губернатары штатаў ЗША, 23 сенатары ЗША, 11 членаў каралеўскіх сем’яў і 79 дыпламатаў у рангу пасла.

Зноскі

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 365—366.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]