Перайсці да зместу

Джуліян Олдэн Уір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джуліян Олдэн Уір
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 жніўня 1852(1852-08-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1919(1919-12-08)[2][4] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Robert Walter Weir[d][5]
Маці Susan Martha Weir[d][6]
Дзеці Dorothy Weir Young[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак Школа Понт-Авена
Уплыў Жан-Леон Жэром
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джуліян Олдэн Уір (англ.: Julian Alden Weir, 30 жніўня 1852, Уэст-Пойнт — 8 снежня 1919, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-імпрэсіяніст.

Дж. О. Уір нарадзіўся ў сям’і мастака, прафесара Ваеннай акадэміі, Роберта Уолтэра Уіра. Мастаком быў таксама яго брат, Джон Фергюсан Уір, які кіраваў з 1869 па 1913 год Школай прыгожых мастацтваў Ельскага ўніверсітэта. Першапачаткова абодва браты бралі ўрокі малявання ў свайго бацькі, затым Джуліян паступае ў Нацыянальную Акадэмію дызайну ў Нью-Ёрку. У 1873—1877 гадах здзейсніў паездку ў Еўропу, каб працягнуць мастацкую адукацыю ў Парыжы, дзе вучыўся ў Адольфа Івана. У 1875 ён упершыню выстаўляецца ў Парыжскім салоне (з карцінай A Britanny Interior, інспіраванай творчасцю яго сябра, мастака Басцьен-Лепажа). У гэты перыяд Уір не прымае як жывапіс імпрэсіяністаў, так і свайго суайчынніка Уістлера, з якім знаёміцца ў Лондане ў 1877 годзе.

Увосень 1877 года мастак вяртаецца ў Нью-Ёрк. У тым жа годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў Таварыства амерыканскіх мастакоў (Society of American Artists), прэзідэнтам якога становіцца ў 1882 годзе. У 1878 Уір пачынае выкладчыцкую дзейнасць, спачатку ў Купер Юніён, а затым — у нью-ёркскай Студэнцкай мастацкай лізе. Сам жа ён займаецца пераважна партрэтным і жанравым жывапісам, піша таксама нацюрморты, якія паказваюць кветкі.

У 1886 году, пад уплывам прац Эдуарда Манэ і ўбачанага на арганізаванай у Нью-Ёрку выставе французскіх імперыяністаў, ён піша свае першыя імпрэсіянісцкія палотны. Гэта былі пейзажы, створаныя Уірам у ваколіцах яго фермы ў Бранчвіле, Канэктыкут. У 1887 годзе да яго далучаецца яго сябар, мастак Джон Генры Тватчмэн. У тым жа годзе Уір пачынае цікавіцца графічным мастацтвам. У 1888 годзе яго карціна Час бяздзейнасці была набыта нью-ёркскім музеем Метрапалітэн. У 1889 годзе Уір заваёўвае на Сусветнай выставе ў Парыжы сярэбраны медаль. У наступныя гады мастак развівае свой уласны мастацкі стыль, у тым ліку ў яго розныя элементы, у тым ліку і з японскай каляровай графікі. У 1893 ён атрымлівае замову на манументальны жывапіс для Сусветнай Калумбавай выставы ў Чыкага.

Зноскі

  1. Julian Alden Weir
  2. а б Julian Alden Weir // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #130865389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  4. Delarge J. Julian Alden WEIR // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  5. а б Find a Grave — 1996. Праверана 21 чэрвеня 2023.
  6. Geni.com — 2006.