Дзень без аўтамабіля
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/Jakarta_Car_Free_Day.jpg/220px-Jakarta_Car_Free_Day.jpg)
Дзень без аўтамабіля (англ.: Car Free Day), таксама Сусветны дзень без аўтамабіля (англ.: World Car Free Day) — міжнародная экалагічная кампанія, якая праводзіцца штогод 22 верасня.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Aut%C3%B3mentes_nap_orsz%C3%A1gai.png/220px-Aut%C3%B3mentes_nap_orsz%C3%A1gai.png)
Падчас кампаніі цэнтры многіх гарадоў замыкаюцца для аўтамабільнага руху. Ідэя гэтага дня паўстала ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі з'яўляецца кшталтаванне праэкалагічнай мадэлі паводзінаў, распаўсюджанне інфармацыі аб негатыўных наступствах ужывання аўтамабіля, перакананне еўрапейцаў да альтэрнатыўных сродкаў транспарту, прамоцыя публічнага транспарту і дэманстрацыя, што жыццё ў месце без аўтамабіля ёсць не толькі магчымае, але таксама значна прыемнейшае. Кампанія датычыць таксама змяньшэння шуму і забруджвання паветра, з-за чаго ўплывае на паляпшэнне якасці жыцця ў месце.
У Еўропе і свеце
[правіць | правіць зыходнік]У Польшчы Дзень без аўтамабіля праводзіцца ад 2002 года, пад патранатам Міністэрства навакольнага асяроддзя. У 2008 да кампаніі далучыліся 84 польскія гарады. У гэты дзень не трэба набываць білет у любым відзе публічнага транспарту, чаму папярэднічае інфармацыйная прапаганда пакінуць у гэты дзень аўтамабіль і скарыстацца грамадскім транспартам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзень без аўтамабіля