Дзяніс Мікалаевіч Гуцко
Дзяніс Мікалаевіч Гуцко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | снежань 1969 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Дзяніс Мікалаевіч Гуцко (руск.: Денис Николаевич Гуцко; нар. 1969, Тбілісі) — рускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Тбілісі. У Тбілісі скончыў сярэднюю школу.
У 1987 годзе пераехаў у Растоў-на-Доне. Скончыў геолага-геаграфічны факультэт Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Экалогія і прыкладная геахімія». Служыў у Савецкай арміі.
Удзельнік Форуму маладых пісьменнікаў Расіі (Масква-Ліпкі, 2001, 2002, 2003). Стыпендыят Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі па выніках другога Форуму.
У цяперашні час жыве ў Растове-на-Доне.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе ў дадатку да газеты «Литературная газета» «ЛГ — Юг России» апублікаваў апавяданне «Прыручаны леў». У 2002 годзе ў часопісе «Знамя» было апублікавана апавяданне «Апсны абукет» (у перакладзе з абхазскай мовы — Букет Абхазіі). Творы друкаваліся у часопісах «Дружба народов» і «Волга».
У 2005 годзе раман «Без шляхі-следу» быў выдадзены ў складзе дылогіі «Рускамоўны», якая аб’яднала раман з аповесцю «Там, пры рэках Вавілона».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Русскоговорящий. — М.: Вагриус, 2005. — 352 с. — ISBN 5-98264-009-3, 5-9697-0249-8.
- Русскоговорящий. — М.: Вагриус, 2006. — 352 с. — ISBN 978-5-9697-0445-9, 5-9697-0249-8.
- Покемонов день. — М.: Время, 2007. — 320 с. — ISBN 978-5-9691-0250-7.
- Домик в Армагеддоне. Роман. — М.: АСТ; Астрель, 2009. — 224 с. — ISBN 978-5-17-057405-6, 978-5-271-22754-7.
- Русскоговорящий. — СПб: Златоуст, 2012. — 160 с. — ISBN 978-5-86547-627-6.
- Большие и маленькие. — М.: Рипол-классик, 2017. — 428 с. — ISBN 978-5-386-09845-2
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія «Рускі Букер» (2005) за раман «Без шляху-следу»[1].