Перайсці да зместу

Дзяржава сцяга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзярж́ава сц́ягадзяржава, якая ажыццяўляе нарматыўны кантроль над камерцыйнымі марскімі судамі, якія афіцыйна зарэгістраваны і ходзяць пад яго сцягам. Кантроль уключае ў сябе інспекцыйныя праверкі судоў, іх сертыфікацыю, забеспячэнне бяспекі і абароны навакольнага асяроддзя пры эксплуатацыі судоў.

Часта буйныя кампаніі ў якасці дзяржавы сцяга выбіраюць дзяржаву з неразвітым марскім заканадаўствам. Тры найбуйнейшых дзяржавы з адкрытымі карабельнымі рэестрамі — Багамскія астравы, Ліберыя і Панама. Па-англійску гэтая практыка называецца Сцяг выгоды (англ.: flag of convenience). Дзве дзяржавы са «зручнымі» сцягамі - Манголія і Балівія - наогул не маюць выхаду да мора.