Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая
Выгляд
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая | |
---|---|
англ.: Grand Valley State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Grand Valley State University |
Заснаваны | 1960 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Студэнты | 23 295 і 19 195[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Алендэйл, Мічыган, ЗША |
Сайт | gvsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая (англ.: Grand Valley State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Алендэйл у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была створана ў 1960 годзе як Дзяржаўны каледж даліны ракі Вялікая. Галоўны кампус размешчаны на 5,35 км² прыкладна за 19 км на захад ад Гранд-Рапідс. Універсітэт таксама мае кампусы ў Гранд-Рапідс і Холандзе і рэгіянальныя цэнтры ў Батл-Крык, Дэтройце, Маскегоне і Траверс-Сіці. Ва ўніверсітэце працуюць больш за 3000 чалавек, у тым ліку каля 1780 выкладчыкаў і 1991 асоба дапаможнага персанала. Назва ўніверсітэта паходзіць ад назвы мясцовасці — даліны ракі Вялікая.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і грамадскіх інавацый
- Каледж вольных мастацтваў і навук
- Каледж інжынерыі і камп’ютарных навук
- Каледж прафесій у галіне здароўя
- Каледж медсястрынства
- Каледж міждысцыплінарных студый
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы