Дом Багародзіцы (Эфес)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Багародзіцы
37°54′42″ пн. ш. 27°20′02″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Izmir[d]
Сайт hzmeryemanaevi.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Багародзіцы — размешчаны ў Эфесе (Турцыя) невялічкі будынак VII стагоддзя н.э. з сутарэннем I стагоддзя н.э., які ў канцы XIX стагоддзя каталіцкія місіянеры сталі атаясамляць з домам, у якім жыла маці Ісуса Хрыста Дзева Марыя.

У якасці доказу гэтага сцверджання прыводзяцца пасведчанні мясцовых жыхароў, а таксама бачанні нямецкай манашкі Анны Катарыны Эмерых (1774—1824), якая ў Эфесе ніколі не была. За 2 гады да смерці, падчас аднаго з такіх бачанняў, ёй з’явілася Найсвяцейшая Багародзіца і падрабязна апісала месца, у якім яна жыла да свайго Успення.

Паводле падання, у Эфес Найсвяцейшая Дзева Марыя выправілася ў 43 годзе разам з апосталам Янам Багасловам, падчас ганення Ірада на хрысціян. Але незадоўга да свайго шчаснага Успення Найсвяцейшая Дзева Марыя зноў прыбыла ў Іерусалім, дзе і адбылося Успенне.

У 1950 годзе будынак быў адбудаваны і ператвораны ў капліцу. Нягледзячы на тое, што Ватыкан афіцыйна не прызнаў будынак домам Багародзіцы, яго наведалі папы Павел VI (у 1967 годзе), Ян Павел II (1979) і Бенедыкт XVI (2006).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]