Ян Павел II (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ян Павел II)
Jump to navigation Jump to search
Ян Павел II
лац.: Ioannes Paulus PP. II
Luxembourg-5151 - Pope John Paul II (12727135684).jpg
Герб
Сцяг
264-ы Папа Рымскі
16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
Абранне: 16 кастрычніка 1978
Інтранізацыя: 22 кастрычніка 1978
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Ян Павел I
Пераемнік: Бенедыкт XVI
Сцяг
6-ы Суверэн Ватыкана
16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
Інтранізацыя: 22 кастрычніка 1978
Папярэднік: Ян Павел I
Пераемнік: Бенедыкт XVI

Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар багаслоўя[d]
Прафесія: ксёндз, паэт, палітык, эсперантыст, пісьменнік, праваабаронца, прафесар, філосаф
Месца працы:
Нараджэнне: 18 мая 1920(1920-05-18)[1][2][3]
Смерць: 2 красавіка 2005(2005-04-02)[6][2][…] (84 гады)
Пахаванне:
Бацька: Караль Вайтыла[d]
Маці: Эмілія Вайтыла[d]
Прыняцце свяшчэннага сану: 1 лістапада 1946
Кардынал з: 26 чэрвеня 1967

Аўтограф: Signature of John Paul II.svg

Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Залаты Алімпійскі ордэн
Ордэн Усмешкі
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ян Па́вел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II, італ.: Giovanni Paolo II; да інтранізацыі — Ка́раль Ю́заф Вайты́ла, польск.: Karol Józef Wojtyła польскае вымаўленне ; 18 мая 1920, Вадовіцы, Кракаўскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 2005, Ватыкан) — Папа Рымскі з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года. У 2014 годзе Рымска-каталіцкай царквой абвешчаны святым.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Караль Юзэф Вайтыла нарадзіўся ў горадзе Вадовіцы, у паўднёвай Польшчы, у сям’і былога афіцэра аўстрыйскай арміі. Ён быў малодшым з двух дзяцей Караля Вайтылы-старэйшага і Эміліі Качароўскай, якая памерла, калі будучаму Папу было ўсяго дзевяць гадоў. Не дасягнуўшы 20-гадовага ўзросту, Караль Вайтыла-малодшы застаўся круглым сіратой.

Караль паспяхова вучыўся. Скончыўшы ліцэй у 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, ён паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта у Кракаве. Тады ж стаў членам «Студыі 38» — тэатральнага гуртка. У час нямецкай акупацыі, каб пазбегнуць вывазу ў Германію, пакінуў вучобу і працаваў у каменяломні каля Кракава, а потым перайшоў на хімічны завод кампаніі Solvay.[13]

У 1942 годзе Караль Вайтыла запісаўся на агульнаадукацыйныя курсы падпольнай Кракаўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён стаў адным з ініцыятараў «Рапсадзічнага тэатра», які дзейнічаў падпольна. У 1944 годзе архібіскуп Кракаўскі кардынал Стафан Сапега па меркаваннях бяспекі перавёў Вайтылу разам з іншымі «нелегальнымі» семінарыстамі на працу ў епархіяльнае кіраванне ў архібіскупскім палацы, дзе Караль застаўся да канца вайны.

Яшчэ ў юнацтве ён стаў паліглотам і досыць бегла размаўляў на дзесяці мовах — на роднай польскай, і акрамя таго на славацкай, рускай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, ўкраінскай, нямецкай і англійскай. А таксама, зразумела, ведаў латынь.

Служэнне царкве[правіць | правіць зыходнік]

Святар Караль Вайтыла ў Няговічы, 1948
Візіт ў кармеліцкую царкву Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кракаве — пачатак чэрвеня 1967 года, незадоўга да свайго прызначэння кардыналам

У 1946 прыняў сан свяшчэнніка. У 1946—48 вучыўся ў Рыме, Бельгіі і Францыі. 3 1958 біскуп, з 1963 арцыбіскуп-мітрапаліт кракаўскі; удзельнічаў у рабоце 2-га Ватыканскага сабора. 3 1967 кардынал.

Папа Рымскі з 1978 года. Выжыў пасля замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года.

Пантыфікат Яна Паўла ІІ вядомы адкрытым дыялогам: ён пасрэднічае ў міжнародных канфліктах, выступае са зваротамі аб міры, праводзіць супольныя малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій. Пры ім праведзена рэформа кананічнага права (1984), выдадзены новы «Катэхізіс каталіцкай царквы» (1992), рэарганізавана Рымская курыя, ажыццёўлены шматлікія кананізацыі і беатыфікацыі.

Папа правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 епіскапа і 232 кардыналы. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме «motu proprio», тысячы папскіх лістоў.

Па працягласці свайго пантыфікату ён саступае толькі Апосталу Пятру і папу Пію IX (18461878). Яго пераемнікам стаў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, які прыняў імя Бенедыкт XVI.

Аўтар прац па праблемах хрысціянскай філасофіі чалавека («Любоў і адказнасць», 1960; «Асоба і ўчынак», 1969; «Пытанні суб'екта маральнасці», 1991), шматлікіх энцыклік, а таксама вершаў, паэм, п'ес.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.

Глядзець таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Иоанн Павел II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 Pope John Paul II // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johannes Paul II. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558064 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 http://www.nytimes.com/2013/02/14/world/europe/popes-birthplace-marktl-am-inn-laments-resignation.html
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558064 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  7. John Paul II // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. 8,0 8,1 http://www.loc.gov/resource/lcwa00085477.rUaOsjI0RaizrARXM1lLGA/
  9. 9,0 9,1 http://www.catholicculture.org/culture/liturgicalyear/calendar/day.cfm?date=2014-10-22
  10. 10,0 10,1 http://fineartamerica.com/products/pope-john-paul-ii-bw-ylli-haruni-poster.html
  11. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  12. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  13. His Holiness John Paul II. Short Biography // vatican.va

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]