Дрывотня
Выгляд
Дрывотня, дрывотнік — павець ці зрубавая (зрубная) пабудова для дроў, падручных прылад і інструментаў. Адначасова служыла месцам для паўсядзённых майстравых работ — сталярных, цяслярскіх, вырабу дранкі, лучыны, рамонту сельскагаспадарчых прылад і інш. Тут ставіўся варштат і інш. прыстасаванні для розных спецыялізаваных рамёстваў. Звычайна ўваходзіла ў комплекс традыцыйных дваровых пабудоў і размяшчалася следам за падсобнымі памяшканнямі недалёка ад жылля. Будавалася і асобна, у залежнасці ад планіроўкі дваровых памяшканняў, пад’язных шляхоў і сацыяльных асаблівасцей гаспадаркі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. С. Цітоў. Дрывотня // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.