Дубніца-над-Вагам
Выгляд
Горад
Дубніца-над-Вагам
Dubnica nad Váhom
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ду́бніца-над-Ва́гам (славацк.: Dubnica nad Váhom, ням.: Dubnitz an der Waag, венг.: Máriatölgyes) — горад у паўночна-заходняй Славакіі, на рацэ Ваг. Насельніцтва каля 22 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дубніца ўпершыню згадваецца ў 1193 годзе. Да XIX стагоддзя была малаважным паселішчам. Менавіта тады тут пачалі з’яўляцца першыя майстэрні і цэхі. Вялікія змены прыйшлі ў 1928 годзе, калі тут адкрыўся адзін са зброевых заводаў фірмы Škoda. Так Дубніца на доўгі час (да 1988 года, калі пачалася канверсія) стала адным з найбуйнейшых арсеналаў былой Чэхаславакіі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Св. Якава
- Замак
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубніца-над-Вагам
- Афіцыйны сайт горада