Škoda Holding

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Škoda Holding
Тып

бізнес

Заснаванне

1859

Заснавальнікі

род Вальдштайнаў і Эміль Шкода

Размяшчэнне

Пльзень, Чэхія

Škoda Holding a.s. (вымаўляецца Шко́да Хо́лдынг) — адна з найбуйнейшых кампаній Чэхіі, якая спецыялізуецца на машынабудаванні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паравоз 556.0 вытворчасці Škoda

Заснавана ў 1859 годзе графам Вальдштайн-Вартэнберк як ліцейная і машынабудаўнічая фабрыка ў горадзе Пльзень.

У 1869 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў інжынер і прадпрымальнік Эміль Шкода (Emil Škoda), прозвішча якога стала гандлёвай маркай. Фабрыка выпускала металічныя вырабы і ліццё для прамысловых аб'ектаў: дэталі для млыноў, чыгуначнага транспарту, электрастанцый (напр. Ніягарскай), элементы шлюзаў (напр. Суэцкага канала), артылерыю і іншы ваенны рыштунак для арміі і флоту як для Аўстра-Венгрыі, так і на экспарт у розныя краіны свету (Мексіка, Японія і інш.).

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе прадпрыемства канцэрна працягнулі працу ў Чэхаславакіі. Канцэрн выпускаў узбраенне і тэхніку, у тым ліку танкі.

Пасля падпісання ў 1938 годзе Мюнхенскага пагаднення, падзелу і нямецкай акупацыі Чэхаславакіі заводы працягнулі працу ў інтарэсах Трэцяга рэйха.

Прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Пад маркай «Шкода» працуюць наступныя прадпрыемствы (некаторыя з іх маюць новых уладальнікаў, пакінуўшы сабе толькі марку):

Найбольш вядомыя ў свеце аўтамабілі маркі «Шкода», а таксама трамваі і лакаматывы.

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны лагатып Шкоды — крылатая страла з трыма стылізаванымі пёрамі ўнутры круга (так званы «індзеец») — існуе з 1923 года.

Зноскі

  1. Р.Новорефтов Российский дизайн «Атомного окна» в Европу. Аналитика — Актуальный вопрос. Energyland.info (2010-10-12). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 1 лістапада 2010.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]