Перайсці да зместу

Дыялектная мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыялектная мова — неўнармаваная, тэрытарыяльна абмежаваная, беспісьмовая форма натуральнай мовы, якая выкарыстоўваецца галоўным чынам у бытавых зносінах пэўных груп людзей.

Дыялектная мова існуе як сістэма мясцовых гаворак, якія паводле агульнасці рыс аб'ядноўваюцца ў больш вялікія адзінствы — дыялекты. Тэрытарыяльныя дыялекты — гістарычная катэгорыя, іх развіццё абумоўлена развіццём грамадства.

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная беларуская мова выдзяляе два дыялекты, паўночна-усходні і паўднёва-заходні, з пераходнай групай сярэднебеларускіх гаворак. Дадаткова існуе тэрытарыяльна адасобленая група брэсцка-пінскіх або заходнепалескіх гаворак.

Гістарычна, найбольш актыўнае складванне гаворак у дыялекты беларускай мовы адбывалася ў эпоху кансалідацыі беларускіх земляў у межах Тураўскага і Полацкага княстваў, сучасныя дыялекты фактычна адлюстроўваюць падзел мовы феадальнай пары. У наш час дыялекты — астаткавая, рэліктавая з'ява, новыя дыялекты не ўтвараюцца. Адначасна, дыялектныя межы разбураюцца, дыялекты страчваюць мясцовыя асаблівасці, іх роля ў працэсе зносін паніжаецца.

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.