Дэдаліён
Выгляд
Дэдаліён (стар.-грэч.: Δαιδαλίων). Сын Фосфара (?), брат Кеіка[1]. Бацька Хіёны, дзед Аўтоліка і Філамона. Паводле Паўсанія, ён сапраўдны бацька Аўтоліка[2].
Аплакваючы адзіную дачку, жадаў кінуцца ў касцёр, але яго ўтрымалі. Ён збег і кінуўся з уцёса на Парнасе, пасля чаго быў пераўтвораны Апалонам у каршака (дэдаліёна)[3]. Паводле Авідзія, «пераследвае галубоў у Фісбе»[4].