Перайсці да зместу

Дэмакратычная партыя арома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмакратычная партыя арома
Дата заснавання 1982
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Дэмакратычны сацыялізм
Сайт opdo.org.et

Дэмакратычная партыя Арома, ДПА (арома: Paartii Demokraatawaa Oromoo) — палітычная партыя ў Эфіопіі, якая ў саюзе з Народным Фронтам вызвалення Тыграя, Дэмакратычнай партыяй амхара, Дэмакратычным фронтам паўднёва-эфіопскіх народаў утварала Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў (РДФЭН). Першапачаткова дзейнічала пад назвай «Дэмакратычная арганізацыя народа арома» (ДАНА). Выступала пераважна ў якасці саюзніка НФВТ.

РДФЭН[правіць | правіць зыходнік]

У складзе блока арганізацыя лічылася з моманту яго стварэння ў 1989 годзе[1].

1 снежня 2019 года па ініцыятыве прэм’ер-міністра Эфіопіі Абія Ахмеда Алі РДФЭН быў распушчаны і на яго базе створана новая кіруючая Партыя росквіту. ДПА стала адной з структур-заснавальнікаў.

Змена назвы[правіць | правіць зыходнік]

На сваім штогадовым сходзе, які адбыўся 20 верасня 2018 года ў Джыме, Дэмакратычная арганізацыя народа арома змяніла сваю назву на Дэмакратычную партыю Арома[2].

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

На выбарах у заканадаўчыя органы 15 мая 2005 года партыя ўваходзіла ў склад РДФЭН, які атрымаў 327 з 527 месцаў[3]. На выбарах у рэгіянальныя сходы ў жніўні 2005 года партыя атрымала 387 з 537 месцаў у рэгіёне Аромія і 14 з 36 месцаў у рэгіёне Харары[4]. На дадатковых выбарах 2008 года ДАНА выйграла 23 месцы ў заканадаўчым органе Ароміі[2].

Зноскі

  1. Ethnicity and Power in Ethiopia
  2. а б OPDO changes name, logo (англ.)(недаступная спасылка). Fanabc. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 20 September 2018.
  3. Ethiopian House of Peoples' Representatives Website Архівавана 22 сакавіка 2006.
  4. African Elections Database