Дэндрахраналогія
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Dendrochronological_drill_hg.jpg/250px-Dendrochronological_drill_hg.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Salzbergwerk_Hallstat_680_v_Chr.jpg/250px-Salzbergwerk_Hallstat_680_v_Chr.jpg)
Дэндрахраналогія (ад грэч. dendron — дрэва, chronos — час, logos — вучэнне) — навуковая дысцыпліна пра метады датавання падзей, прыродных з’яў, археалагічных знаходак і старажытных прадметаў, заснаваная на даследаванні гадавых кольцаў драўніны. Выкарыстоўваецца для датавання драўляных прадметаў і фрагментаў ствалоў дрэў (напрыклад, у пабудовах), а таксама ў біялогіі — пры вывучэнні біялагічных змен за апошнія тысячагоддзі. Існуе кірунак у дэндрахраналогіі — дэндракліматалогія, які займаецца вывучэннем заканамернасцей складання гадавых слаёў драўняных парод для ўсталявання клімату ў мінулыя геалагічныя эпохі.