Дэніз Гамзе Эргювен
Выгляд
Дэніз Гамзе Эргювен | |
---|---|
турэцк.: Deniz Gamze Ergüven | |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, кінарэжысёр, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2197025 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэніз Гамзе Эргювен (турэцк.: Deniz Gamze Ergüven, нар. 4 чэрвеня 1978, Анкара) — турэцка-французская рэжысёрка.
Нарадзілася ў Анкары. Атрымала ступень магістра па гісторыі ў Яганэсбургу, а потым вывучала кінематаграфію ў французскай кінашколе la Femis. Яе дыпломная праца «Кропля вады» была абрана для паказаў на шматлікіх фестывалях, уключаючы конкурс студэнцкіх прац на Канскім МКФ і МКФ у Лакарна, дзе ганаравалася прызам. Сцэнарый першага поўнаметражнага фільма Дэніз напісала супольна з Аліс Вінакур. У 2014 годзе карціна была знята, а ў 2015 была запрошана ў паралельны конкурс прэстыжнай секцыi «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага МКФ.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2015 — Мустанг