Перайсці да зместу

Жан-Марк Мусон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Марк Мусон
Федэральны канцлер Швейцарыі[d]
1803 — 1830
Пераемнік Іозеф Франц Карл Амрын

Нараджэнне 17 лютага 1776(1776-02-17)[1]
Смерць 21 чэрвеня 1861(1861-06-21)[1] (85 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Марк Сэмюэл Ісак Мусон (17 лютага 1776, Морж, Швейцарыя — 21 чэрвеня 1861, Цюрых) — швейцарскі палітык і дзяржаўны дзеяч. Першы федэральны канцлер Швейцарыі (1803—1830).

Жан-Марк Мусан быў нашчадкам бежанцаў-гугенотаў з Мас-д’Азіля ў французскім графстве Фуа. Нарадзіўся ў сям’і рэфармацкага пастара, вывучаў права ў Акадэміі ў Лазане. Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт і атрымаў доктарскую ступень (1796). Калі ў франкамоўных кантонах Швейцарыі пачалася рэвалюцыя, Берн, абапіраючыся на нямецкамоўныя кантоны, паспрабаваў здушыць рэвалюцыю. Пасля французскага ўварвання (1797—1798) і звязанага з гэтым канца бернскага кіравання, у студзені 1798 года Мусон прыняў удзел у працы часовага збору «Леманскай рэспублікі» у якасці дэпутата ад муніцыпалітэта Бюрзен (кантон Во) і быў яго сакратаром.

Дырэкторыя, урад Гельветычнай Рэспублікі, прызначыла Мусона ў чэрвені 1798 года генеральным сакратаром дырэкторыі. Луі д’Афры, першы ландамман (пасада ў канфедэрацыі пры Напалеоне) у Швейцарыі, прызначыў яго вясной 1803 года сваім асабістым сакратаром. У ліпені таго ж года ён быў абраны парламентам Федэральным канцлерам. У значнай ступені на Мусона лягла адказнасць за стварэнне Федэральнай канцылярыі, найстарэйшага пастаяннага федэральнага органа ў Швейцарыі. Спачатку яна штогод павінна была пераязджаць разам з архівам у адпаведны форорт (часовая сталіца кантона), з 1815 года толькі кожныя два гады.

З прычыны пастаяннай змены фарортаў і ландамана або старшыні парламента, Мусон забяспечваў пераемнасць і праз яго ажыццяўляліся важнейшыя кантакты з замежнымі пасламі.

У 1815 годзе ён быў узнагароджаны венгерскім ордэнам Святога Стэфана, а ў 1817 годзе — прускім ордэнам Чырвонага Арла.

Горад Цюрых прысвоіў Мусону званне ганаровага грамадзяніна ў 1816 годзе, а горад Берн — у 1821 годзе.

Мусон займаў пасаду канцлера да 1830 года.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #126261059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #126261059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #126261059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.