Франсуа Кушпен
Франсуа Кушпен | |
---|---|
фр.: François Couchepin | |
Нараджэнне |
19 студзеня 1935[1] |
Смерць |
23 лютага 2023[3] (88 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсуа Кушпен (франц. François Couchepin; 19 студзеня 1935, Марціньі, Вале — 23 лютага 2023, Лазана) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч; юрыст. Федэральны канцлер Швейцарыі ад Свабоднай дэмакратычнай партыі з 1 ліпеня 1991 г. па 31 снежня 1999 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 студзеня 1935 года ў камуне Марціньі, у Швейцарыі, у сям’і федэральнага суддзі Луі Кушпена.
У 1957 годзе ён скончыў ліцэнцыят, а праз два гады атрымаў патэнты юрыста і натарыуса ў кантоне Вале.
З 1964 па 1980 год кіраваў уласнай юрыдычнай у Марціньі. Пасля таго як канцлер Вальтэр Бузер аб’явіў пра адстаўку ў 1991 годзе, на яго пасаду было чацвёра афіцыйных кандыдатаў. Акрамя Кушпена, гэта былі Ахіл Казанова (CVP), Макс Фрыдлі (SVP) і Курт Нусплігер (SP). Кушпен быў абраны Федэральным саветам у шостым галасаванні.
Памёр 23 лютага 2023 года.
Зноскі
- ↑ François Couchepin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://dodis.ch/P34773
- ↑ https://www.watson.ch/schweiz/790632647-ehemaliger-bundeskanzler-francois-couchepin-gestorben