ЗУ-23-2
Выгляд
ЗУ-23 (Зенітная ўстаноўка калібра 23 мм, індэкс 2А13) — савецкая 23-мм спараная зенітная ўстаноўка, у складзе двух авіяцыйных гармат, станка і прыцэла ЗАП-23, платформы з ходам, наземнага прыцэла Т-3.
ЗП-23 прынята на ўзбраенне УС СССР 22 сакавіка 1960 года[1]. Хуткастрэльнасць — 2 000 стрэлаў у хвіліну. Маса ўстаноўкі — 950 кг. Маса снарада — 190 грам. Далёкасць стральбы: 1,5 км па вышыні, 2,5 км па далёкасці. Разлік — пяць чалавек.
Зноскі
- ↑ О. Желтоножко. ЗУ-23 ДЛИННАЯ РУКА РОССИЙСКОГО СОЛДАТА : [рус.] : [арх. 13 июня 2013] // БТВ. — 2002. — Вып. 1.