Забудова вуліцы Маскоўскай (Глыбокае)
Славутасць | |
Забудова вуліцы Леніна | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Глыбокае |
Будаўніцтва | XIX—XX стагоддзі |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000369 |
Забудова вуліцы Маскоўскай — забудова ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Будынкі адносяцца да ўзораў гістарычнай забудовы горада, што фарміраваліся ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя і з’яўляюцца аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны. Захаваліся дамы № 2, № 3, № 4.
Дом № 2
[правіць | правіць зыходнік]На скрыжаванні вуліц Маскоўскай і Леніна. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя як жылы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з вальмавым дахам. Зрэзаны вугал дома на скрыжаванні вуліц вылучаны балконам над уваходным праёмам. Падоўжаны галоўны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі. Планіроўка прыстасавана для прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання.
Дом № 3
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў як жылы. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з вальмавым дахам. З плоскасных фасадаў дэкарыраваны толькі галоўны. Сродкамі цаглянай фігурнай кладкі створаны карнізы з кранштэйнамі, фігурныя сандрыкі лучковых акон, філёнгі, лапаткі.
Дом № 4
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя як жылы. У міжваенны перыяд гэты дом належаў глыбоцкаму яўрэю Янкелю Краўту.
Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з чатырохсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную будову з цэнтральным уваходам. Лучковыя праёмы абрамлены плоскімі ліштвамі, прамавугольнымі нішамі і філёнгамі. Рытм фасада ствараюць лапаткі ў прасценках. Дом падзелены на 2 палавіны; прыстасаваны пад аптэку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вярцінская, А. В. Нашы гісторыка-культурныя каштоўнасці : архітэктурныя будынкі Глыбокага / А. В. Вярцінская // Веснік Глыбоччыны. — 2005. — 7 верас. — С. 3.
- Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Леніна / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 225—226.
- Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Маскоўскай / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 226.
- Шыталь, К. Глыбачане набылі для музея рэдкую паштоўку / К. Шыталь // Вольнае Глыбокае. — 2015. — 22 студз. — С. 4.