Завальная вуліца (Пінск)
Завальная вуліца Пінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Завальная вуліца — вуліца ў цэнтры Пінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла ў XIV—XVI стагоддзі і вызначала паўночную граніцу горада таго часу. Атрымала сваю назву ад трэцяга абарончага вала. Пінск у XVI стагоддзі ўяўляў сабой добра ўмацаваны горад з трыма дугападобнымі радамі абарончых збудаванняў. Трэці вал ахопліваў так званае «места» (горад, астрог), у якім пражывала насельніцтва розных слаёў гараджан, большасць з якіх былі рамеснікі. Род дзейнасці гэтай катэгорыі гараджан меркаваў падзел «места» на «канцы»: гарбарны (заходняя частка ля ракі), кавальскі (усходняя частка), ганчарны (паўночная частка)[1].
На месцах, дзе вал перасякаўся з вуліцамі, будавалася брама. Завальная перакрывала вялікую дарогу да Траецкага моста (цяпер вуліца З. Касмадзям’янскай) і перасякала Купяціцка-Берасцейскую магістраль. Усе брамы мелі надбрамныя капліцы, а галоўная («Северская брама»), пабудаваная на Купяціцкай дарозе (цяперашняе скрыжаванняў вуліц Завальнай і З. Касмадзям’янскай), мела і пад’ёмны мост. У капліцы знаходзіўся абраз заступніка Пінска — Святога Фёдара Тырана. У сутарэннях вежы знаходзілася гарадская турма[1].
З часам актуальнасць абарончага вала адпала і ён быў зрыты, але назва вуліцы засталася[1].
У 1865 годзе на вул. Завальнай была пабудавана Пінская яўрэйская бальніца (вул. Завальная,9), у 1920-х гадах — хірургічная бальніца доктара Д. Яўсеенкі (вул. Завальная,18)[1].
У пачатку XX стагоддзя вуліца называлася Паліцэйскай, затым ізноў Завальнай. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе перайменавана ў вуліцу Арджанікідзэ. Пасля Вялікай Айчыннай вайны яна зноў вярнула сваю гістарычную назву[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Завальная вуліца (Пінск)