Закон Бойля-Марыёта
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/VM_5351_G209_north_of_Muyu_-_expanded_sealed_cookie_pack.jpg/220px-VM_5351_G209_north_of_Muyu_-_expanded_sealed_cookie_pack.jpg)
Зако́н Бо́йля-Марыёта (або закон Бойля) — адзін з газавых законаў, які вызначае паводзіны ідэальнага газу ў ізатэрмічным працэсе. Гэты закон сцвярджае, што пры пастаяннай тэмпературы здабытак ціску газу на яго аб'ём застаецца нязменным:
Інакш кажучы, ціск газу адваротна прапарцыйны яго аб'ёму.