Замак Морыцбург
Замак | |
Замак Морыцбург | |
---|---|
ням.: Schloss Moritzburg | |
51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | Морыцбург, Саксонія |
Архітэктурны стыль | рэнесанс, цяпер — барока |
Архітэктар | Матэвуш Даніэль Пёпельман |
Заснавальнік | Герцаг Морыц |
Дата заснавання | 1542 |
Будаўніцтва | 1542—1546 гады |
Сайт | schloss-moritzburg.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замак Морыцбург (ням.: Schloss Moritzburg) — загарадная рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Ветынаў, размешчаная ў горадзе Морыцбург, за 14 км ад Дрэздэна.
Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542-46 гг. пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасля паляўнічых забаў. У 1661-71 гг. па праекце В. К. фон Кленгельса да замка была прыбудавана барочная капліца.
Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагоддзя, што і было ажыццёўлена ў 1723-33 гг. пад назіраннем прыдворнага архітэктара М. Пёпельмана. Пазней угоддзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—82).
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм Тры арэшкі для Папялушкі.
-
Замак на старадаўняй замалёўцы
-
Сажалка вакол замка
-
Алея перад замкам
-
Фазанавы дамок Аўгуста II
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Морыцбург