Замша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замшавы пінжак

Замша (польск.: zamsz ад ням.: Sämischleder — «дублёная скура»[1]) — назва вырабленай пэўным спосабам скуры дзікіх або свойскіх жывёл, а таксама вырабленай пэўным спосабам тканіны.

Скура[правіць | правіць зыходнік]

Замша — гэта скура, вырабленая тлушчавым дубленнем са шкур аленяў, ласёў, авечак або малочных цялят буйной рагатай жывёлы  (укр.).

Замша адрозніваецца мяккасцю, аксаміцістасцю, водатрываласцю, значнай сітаватасцю.

Замшу афарбоўваюць у розныя колеры. Неафарбаваная замша мае светла-жоўты колер.

Замшу выкарыстоўваюць для вытворчасці абутку, галантарэі, адзення і ў тэхнічных мэтах (напрыклад, для паліроўкі аптычнага шкла  (укр.)).

Таксама вырабляецца штучная замша — для гэтага нятканыя матэрыялы і іншыя тканіны з замшападобным ворсам прамакаюць гумовым клеем (для абутку) або наносяць на іх гумовы клей, а зверху насыпают здробненыя валокны бавоўны (для галантарэйных вырабаў).

Тканіна[правіць | правіць зыходнік]

Тканіна замша прадстаўляе сабой баваўняную тканіну з атласным перапляценнем нітак  (укр.) з начасаным ворсам на правым баку. З гэтай тканіны шыюць верхнюю вопратку.

Зноскі

  1. Словник іншомовних слів., К.:ГР ЦРЕ АН УРСР, 1975, стор. 266

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ірха Архівавана 4 травня 2021. // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1959. — Т. 2, кн. 4 : Літери Ж — Й. — С. 553. — 1000 екз.