Перайсці да зместу

Зябер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зябер

Зябер звычайны
тыпавы від рода Зябер.
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galeopsis L., 1753

Сінонімы

[3]

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  196115
NCBI  457137
EOL  61026
GRIN  g:4815
IPNI  20856-1

Зябер[4] (Galeopsis) — род кветкавых раслін сямейства ясноткавыя. На Беларусі 5 дзікарослых відаў: зябер двухнадрэзаны, або жабрэй (Galeopsis bifida), зябер звычайны (Galeopsis tetrahit), зябер ладаннікавы (Galeopsis ladanum), зябер прыгожы, зябра (Galeopsis speciosa), зябер пушысты (Galeopsis pubescens).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя травяністыя расліны з суцэльным пушыстым лісцем з зубчастым краем.

Кветкі сабраны ў ілжывыя калатоўкі ў пазухах верхняга лісця. Чашачка трубчаста-званочкавая, з дзесяццю жылкамі і пяццю зубцамі. Вянец з доўгай трубкай, яго верхняя губа шлемападобныя, ніжняя губа трохлопасцевая.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле даных World Checklist of Selected Plant Families (англ.) (Праверана 7 лістапада 2011)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2